Польска-беларускі калектыў выступіў на фэстывалі Польскага радыё

Польска-беларускі калектыў выступіў на фэстывалі Польскага радыё


Ulyánica аб’ядноўвае элемэнты сучаснага джазу з народнай музыкай Палесься.

На выходных завяршыўся фольк-фэстываль Польскага радыё «Новая традыцыя». Адным з удзельнікаў фэстывалю быў польска-беларускі гурт, вакалістка якога сьпявае па беларуску традыцыйныя палескія песьні. Гаворка пра фольк-джазавы калектыў Ulyánica.

Гэта фольк-джазавы гурт, які ўзьнік у чэрвені 2016 году па ініцыятыве беларускай вакалісткі, скрыпачкі і кампазытаркі Ўльяны Гедзік. Праект аб’ядноўвае элемэнты сучаснага джазу з народнай музыкай Палесься. Сёлета ў Беларусі іх альбом «Viasna» прызнаны найлепшым дэбютным і найлепшым фольк-альбомам году паводле праекту Experty.by.

З нагоды фэстывалю «Польскага радыё» мы паразмаўлялі з вакалісткай Ulyánica фольк Ульянай Гедзік.

Слухайце размову ў далучаным гукавым файле.

ав

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё