У Беластоку прайшоў шосты паўмарафон

У Беластоку прайшоў шосты паўмарафон


Пераможцамі 6-га беластоцкага паўмарафона сталі Кеніец і Вугорка.

Сярод мужчын лепшым з рэкордным часам 1 гадзіна 5 хвілін і 2 секунды быў Хілары Кіптум Маё.

Зіта Кацсэр перамагла сярод жанчын з часам 1 гадзіна 16 хвілін і 50 секунд.

На дыстанцыях 5 і 20 кіламетраў бегла каля 4,5 тысяч чалавек, сярод якіх былі і беларусы:

– Спачатку беглася цяжкавата, давялося ўключыць музыку ў навушніках. Мяне падтрымлівала музыка беларускага гурта Brutto.

– Няма нічога больш прыемнага, чым прыехаць на іншы канец Польшчы, каб прабегчы. – Бягуць мае знаёмыя, трэба іх падтрымліваць, бо на трасе вельмі горача.

– Другі раз прымаю ўдзел у такім гарадскім забегу. Гэта матывуе чалавека да таго, каб далей рыхтавацца.

Беластоцкі паўмарафон – гэта найвялікшае бегавое мерапрыемства ў паўночна-ўсходняй Польшчы. У імпрэзе прымалі ўдзел бегуны з 20 краін свету.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя