Рух „За Свабоду” праводзіць справаздачныя сходы

Рух „За Свабоду” праводзіць справаздачныя сходы


Па краіне праводзяцца справаздачныя сходы рэгіянальных суполак Руху „За Свабоду”. Сябры арганізацыі падводзяць вынікі дзейнасці сваіх суполак за мінулыя паўтары гады, а таксама абмяркоўваюць планы на будучыню.

Калі браць канкрэтна Гарадзенскую абласную арганізацыю, то па выніках сходу вырашана працаваць на паляпшэнне камунікацыі паміж рэгіянальнымі суполкамі Руху „За Свабоду”.

Кажа старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч:

– Асноўная тэма – гэта дзейнасць руху, бягучая таксама, ацэнка таго, што рабілі ў папярэднім годзе. Абмен інфармацыяй пра планы і праграмы, дзейнасць на ўзроўні рэгіёна, наладжванне камунікацыі паміж рознымі гарадамі ў Гарадзенскай вобласці. Тут былі прадстаўнікі не толькі абласнога цэнтра, але яшчэ пяці рэгіянальных гарадоў. Мы дамовіліся пра тое, што будзем сустракацца як мага часцей, і пэўную частку мерапрыемстваў перанясем на рэгіянальны ўзровень.

Акрамя Гародні сустрэча таксама прайшла ў Гомелі, а наступная адбудзецца ў Магілёве.

На восень у Гародні запланавана чарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі Руху „За Свабоду”.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя