Супольная малітва за душы расстраляных на Кабыляцкай гары


16 красавіка ў Воршы на Кабыляцкай гары ў месцы масавых расстрэлаў адбылася супольная малітва, якую адправілі пробашч касцёла Святога Іосіфа з Воршы айцец Вадзім і старшыня габрэйскай супольнасці „Сімха” Андрэй Дарафееў.

Перад малітвай сваякі расстраляных у Воршы добраўпарадкавалі месца масавых расстрэлаў – мемарыял на Кабыляцкай гары.

16 красавіка з’явіўся на Кабыляках і новы помнік з імёнамі расстраляных.

Ініцыятыва „Расстраляныя ў Воршы” мае шмат планаў па ўшанаванню памяці бязвінна расстраляных.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя