Памяці Міхала Анемпадыстава

Памяці Міхала Анемпадыстава


У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” ў Шчытах-Дзенцялове прайшла вечарыны памяці Міхала Анемпадыстава.

“Мы сябравалі і выдатна разумелі адзін аднаго. Я з Міхалам усю ноч мог размаўляць пра адзін колер,” – успамінае музыка і творца Юрка Асеннік:

– Калі ў Менску ўпершыню я трапіў да Міхала ў кватэру, было такое ўражанне, што быццам пераходзіш парог і ты не ў Беларусі, а ў Еўропе. Іншае вымярэнне часу і прасторы. У Міхала пункт гледжання быў пратэстанцкі, скандынаўскі, нямецкі. Парадак, Ordnung. Дызайн. Рэдка ў нас здараецца, каб людзі мелі столькі ўвагі да формы, да зместу.

Міхал Анемпадыстаў – беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст памёр 23 студзеня 2018 года ва ўзросце 53 год. На Падляшшы Анемпадыстаў быў перш за ўсё звязаны з фестывалем “Бардаўская восень”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя