Арлянскія «ETNOkreacjе»

Арлянскія «ETNOkreacjе»


Арлянскі фонд «Futurum» у супрацоўніцтве з Гмінным асяродкам культуры ў Орлі правядзе праект «ETNOkreacjе – майстар-класы па кравецтве».

Канчатковым вынікам мае быць калекцыя адзення з народнымі ўзорамі. Кажа старшыня арлянскага фонду «Futurum» Эва Жукавіцкая:

— Мы прыдумалі праект, які будзе займацца народным узорамі нашый мясцовасці. Гэта ўзоры, характэрныя для беларускай і украінскай культуры, чырвоны, белы, чорны колеры. Мы думаеш пашыць калекцыю сучаснага адзення з народнымі ўзорамі.

Праект накіраваны на дзеткі і моладзь але таксама і бацькоў, прадбачвае 15 урокаў асновы праектавання і пашыўкі адзення, фотасесію, а завершыць яго паказ моды ў час народнага фэсту «Арлянскія Сустрэчы», які традыцыйна ўжо завяршае ў арлянскай гміне летнія канікулы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Гмінны асяродак культуры ў Орлі

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя