Фотавыстава ў Берасці: „Горад і людзі ў аб’ектыве фотакамеры”

Фотавыстава ў Берасці: „Горад і людзі ў аб’ектыве фотакамеры”


У Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Горад і людзі ў аб’ектыве фотакамеры”. Мерапрыемства праходзіць у межах святкавання 1000-годдзя Берасця, на ім можна пабачыць працы мясцовых фатографаў ды іншыя рэчы звязаныя з фатаграфіяй.

Кажа загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ніна Кірылава:

– Паказваем перыяды ад канца 19-га стагоддзя, 20-га стагоддзя па раздзелах: дарэвалюцыйны перыяд, Берасцейшчына ў складзе Расейскай імперыі, пасля ў складзе польскай дзяржавы 1921-1939 гг., перыяд акупацыі 1941-1944 гг. Пасля савецкі перыяд – гэта па дзясяцігоддзях 1950-60, 1970-80 гг.

На адкрыцці выставы прысутнічалі таксама і прадстаўнікі дыпламатычных місій. Экспазіцыя будзе адкрыта да 14 кастрычніка 2018 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя