У Менску правялі абрад «Жаніцьба Цярэшкі»

У Менску правялі абрад «Жаніцьба Цярэшкі»


У так званыя Крывыя вечары ў Менску «жанілі Цярэшку». Старадаўні беларускі абрад прайшоў у менскім клубе «Брюге».

Распавядае куратар Дударскага клуба Яўген Барышнікаў:

— Дударскі клуб — гэта нефармальнае аб’яднанне музыкаў, якія граюць на дудах. Майстроў, якія робяць гэты інструмент, а таксама людзей, якія любяць адпачываць пад дуды, танцаваць. Клуб існуе з 2007 года, гэта восьмы сезон. У Беларусі на Каляды была вельмі распаўсюджана гульня «Жаніцьба Цярэшкі». Мы вырашылі зрабіць «Жаніцьбу Цярэшкі» ў Менску ў фармаце карчмы. І гэта цалкам нармальны фармат для такой гульні, калі моладзь збіралася ў нейкай хаце, ці ў нейкай карчме, і неўсапраўду жаніліся.

Упершыню ў сталіцы Дударскі клуб зладзіў абрад «Жаніцьбы Цярэшкі» тры сезоны таму. З таго часу склалася некалькі пар наведвальнікаў, якія насамрэч пабраліся шлюбам.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя