Уладзімір Арлоў прэзентаваў землякам сваё пяцікніжжа

Уладзімір Арлоў прэзентаваў землякам сваё пяцікніжжа


Полацкі музей беларускага кнігадрукавання сабраў 10 студзеня вялікую колькасць прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Арлова.

Нагодай для сустрэчы стаў выхад у выдавецтве «Логвінаў» адразу пяці кніг з лепшымі творамі пісьменніка. Кажа Уладзімір Арлоў:

– Сённяшняя нагода вельмі прыемная. Выдавецтва «Логвінаў» зрабіла мне калядна-навагодні падарунак – выдала маё пяцікніжжа. Гэта выбранае – гістарычная і сучасная проза, эсэістыка і вершы. Першая прэзентацыя адбываецца тут, у Полацку, таму што ў Менску ў «Акадэмкнізе» была толькі аўтограф-сесія.

Адначасова была прэзентавана і кніга новай прозы Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам». Кніга складаецца з трох аповесцяў. Таямнічыя падзеі ў аднайменнай з назвай кнігі аповесці як раз і адбываюцца ў Полацку.

Цалкам матэрыял у гукавым файле:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя