Вучні бельскага ліцэя прадставілі ў Варшаве спэктакль пра свайго дырэктара

Вучні бельскага ліцэя прадставілі ў Варшаве спэктакль пра свайго дырэктара


У п'есе паказаныя як біяграфія стваральніка беларускага школьніцтва, так і гістарычны фон.

«Добры дзень, Яраслаў Васільевіч». П’есу пад такім загалоўкам маглі ўбачыць надоечы наведвальнікі Цэнтра праваслаўнай культуры ў Варшаве. У спэктаклі ідзе гаворка пра легендарнага грамадзкага і праваслаўнага дзеяча Падляшша, дырэктара Ліцэя зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім Яраслава Кастыцэвіча. Сцэнар быў напісаны на падставе ўспамінаў вучняў пэдагога.

Кастыцэвічу прыйшлося жыць у нялёгкія часы. У спэктаклі расказваецца ня толькі пра біяграфію самога стваральніка беларускага школьніцтва ў Бельску, але таксама паказаны гістарычны фон – бежанства, зьмена ўладаў, акупацыя, рэпрэсіі.

У спэктаклі граюць вучні і выпускнікі ліцэя, у якім дырэктарам быў Яраслаў Кастыцэвіч.

Вашай увазе рэпартаж Натальлі Грышкевіч. Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё