Naviband выпусціў кліп на песню «А дзе жывеш ты?»


Зняты кліп гурта Naviband на песню «А дзе жывеш ты?» з новага альбома гурта «Адной Дарогай».

Рэжысёрам кліпа стаў прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі, які зняў відэа на песню «Гiсторыя майго жыцця».

Галоўную ролю ў кліпе выканаў таленавіты беларускі акцёр – Сяргей Толкач.

Гэтай працай, па словах Арцёма і Ксюшы, Naviband пачынаюць новую старонку іх гісторыі, як творчай, так і жыццёвай:

– У відэа «А дзе жывеш ты?» мы дзелімся са слухачом нашым сакрэтам. І, безумоўна, натхнёныя новымі пачуццямі і эмоцыямі з нецярпеннем чакаем 8 снежня, каб выпусціць у свет наш новы альбом.

Новы альбом Naviband «Адной Дарогай» выйдзе 8 снежня, канцэртныя прэзентацыі пройдуць:

3 лютага – Масква,

10 лютага – Светлагорск,

14 лютага – Гомель,

16 лютага – Берасце, Кіеў, Львоў, Глыбокае,

2 сакавіка – Віцебск,

8 сакавіка – Гародня, а прэзентацыя ў Менску адбудзецца 9 сакавіка ў сталічным клубе Prime Hall.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя