Пра прыгоды жывёл Белавежскай Пушчы распавялі на бельскай сцэне

Пра прыгоды жывёл Белавежскай Пушчы распавялі на бельскай сцэне


У Бельскім доме культуры паказалі спектакль для дзетак на падляшскім дыялекце «Ваўчок Маўчок», які спасылаецца на кнігу аўтарства падляшскага пісьменніка, Багдана Дудкі.

«Перад намі былі даволі патрабавальныя ды шчырыя гледачы – дзеткі», — кажа выканаўца галоўнай ролі «ваўчка», Тамаш Таранта:

— Ваўчок перамяняецца з малога воўка, якога пакінулі самога, бо ў яго загінула сям’я ад браканьераў, становіцца вялікім воўкам і пазнае сутнасць жыцця.

Рэжысёрка і акторка спектаклю Яанна Троц:

— Мы хацелі, каб з’віліся цікавінкі пра звяроў, якіх мы не ведаем. У тэатры гэта можна пераказаць лепш, чым калі чытаеш пра гэта ў падручніку біялогіі. Тэатр — гэта мастацтва жывога пераказу са сцэны і дзеці ахвотна прымаюць гэта.

Аўтаркай сцэнару да спектаклю з’яўляецца пісьменніца, Дагмара Віданаў, перакладам на падляшскі дыялект заняўся Ян Максімюк, сцэнаграфію стварыла акторка Беластоцкага лялечнага тэатра, Люцыя Гжэшчак.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя