Настольная гульня „Мова”: цяпер і для дзетак

Настольная гульня „Мова”: цяпер і для дзетак


Гарадзенскае творчае згуртаванне „А4” выпускае ў свет працяг сваёй вядомай настольнай гульні „Мова” – „Мова Буслік”.

Па словах аднаго са стваральнікаў гульні, аўтара знакамітай гульні „Паўстанцы” Антона Янкоўскага гульня „Мова Буслік” павінна спадабацца нават самым малым дзеткам:

– Мы зрабілі такую дзіцячую версію, больш прыгажэйшую, больш разлічаную на дзяцей. Увогуле ўнутры гульні ёсць правілы на розны ўзрост – 3, 5, 7 гадоў. Гэтыя правілы розныя нават па зместу, адныя на памяць, іншыя на ўвагу, трэція на эрудыцыю. У самім пакунку знаходзяцца карткі алфавіту і карткі са словамі па дадзенай тэме. Мы выпускаем серыю гульняў і ў першай серыі: горад, дом і жывёльны свет.

Гульню „Мова Буслік” можна будзе замовіць не толькі на сайце кампаніі А4 ды ў сацыяльных сетках, але і ўбачыць на паліцах сеткі крамы для дзетак „Буслік”, якая і стала спонсарам стварэння гэтай беларускай настолкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя