У Гайнаўцы паказалі «Гісторыю беларусаў Падляшша»

У Гайнаўцы паказалі «Гісторыю беларусаў Падляшша»


У кнізе расказана гісторыя беларусаў рэгіёну, пачынаючы з Сярэднявечча й заканчваючы сёньняшнім днём.

У Музэі й цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы на Беласточчыне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша». У кнізе расказана гісторыя беларусаў рэгіёну, пачынаючы з Сярэднявечча й заканчваючы сёньняшнім днём. Кніга выйшла некалькі месяцаў таму, але жыхары Гайнаўкі ўпершыню атрымалі магчымасьць яе ўбачыць ужывую й сустрэцца з адным з аўтараў.

Рэпартаж Анны Пятроўскай

слухайце далучаны гукавы файл

Сярод аўтараў – беларускія гісторыкі, у тым ліку з Падляшша, якія жывуць і працуюць у Польшчы. Гэта, у прыватнасьці, прафэсары Яўген Мірановіч, Алег Латышонак, Лена Глагоўская, а таксама гарадзенскі археоляг і гісторык, кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук. Прэзэнтацыя кнігі ды сустрэча з Алегам Латышонкам прайшла ў рамках мерапрыемства «Напісана кірыліцай».

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё