У Беластоку пройдзе бэнэфіс Сяргея Кавалёва

У Беластоку пройдзе бэнэфіс Сяргея Кавалёва


Беларускі драматург, паэт, крытык і літаратуразнаўца 30 гадоў таму напісаў сваю першую п'есу.

Сяргей Кавалёў – беларускі драматург, паэт, крытык і літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук, які цяпер жыве й працуе ў Любліне.

Сваю першую п’есу ён напісаў роўна 30 гадоў таму. З гэтага часу зьявіўся шэраг ягоных п’есаў як для дзяцей, так і для дарослых, якія паказваюцца на розных сцэнах ня толькі беларускіх тэатраў.

Некаторыя зь іх маглі таксама пабачыць жыхары Беласточчыны падчас леташніх тэатральных фэстываляў „Одэ”. Таму й натуральным зьяўляецца тое, што юбілей 30-годзьдзя драматургічнай працы Сяргея Кавалёва будзе адзначацца менавіта ў Беластоку.

Як гаворыць арганізатар фэстывалю „Одэ” Яанна Троц з тэатру „Чрэво”, творчасьць юбіляра вельмі добра прымаецца на Беласточчыне.

Размова ў далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё