Вядомы гісторык Ігар Мельнікаў выдаў чарговую кнігу

Вядомы гісторык Ігар Мельнікаў выдаў чарговую кнігу


У сталіцы Беларусі адбылася прэзэнтацыя кнігі «Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941».

У сталіцы Беларусі адбылася прэзэнтацыя кнігі «Мяжа была пад Мінскам. 1921-1941» беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава.

У альбоме аўтар сабраў больш за 500 здымкаў, у якіх паказаны як польскі, так і савецкі бакі Рыскай мяжы, што разьдзяляла Беларусь у міжваенны пэрыяд на дзьве часткі. Арыгінальныя здымкі ўзятыя з розных архіваў Беларусі, Польшчы, Галяндыі, Расеі, а таксама з прыватных калекцыяў.

Апрача таго, Ігар Мельнікаў правёў працу на месцы, дзе ў той час праходзіла, паводле яго словаў, «мяжа цывілізацый». З Ігарам Мельнікавым размаўляў Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё