Як Падляскае ваяводзтва супрацоўнічае зь Беларусьсю ў галіне культуры

Як Падляскае ваяводзтва супрацоўнічае зь Беларусьсю ў галіне культуры


Пра Музэй сельскай гаспадаркі ў гарадку Цехановец ды іншыя праекты распавядае прадстаўнік польскага рэгіёну Анатоль Вап.

У Музэі сельскай гаспадаркі ў гарадку Цехановец, які знаходзіцца ў Падляскім ваяводзтве, можна азнаёміцца з выставай сакральнага мастацтва пад назвай «Нацыянальнае мастацтва Беларусі».

На гэты раз абразы ды іконы прыехалі зь менскага Музэя старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гэта ўжо ня першая выстава ў Цеханоўцы экспанатаў зь Беларусі. Цеханоўская ўстанова шчыльна супрацоўнічае зь беларускімі музэямі, паказваючы таксама там свае выставы, і гэта адзін з прыкладаў супрацоўніцтва падляскіх установаў культуры зь Беларусьсю.

Пра іншыя прыклады такога супрацоўніцтва й пра пляны распавядае дырэктар Дэпартамэнту культуры й нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляскага ваяводзтва Анатоль Вап. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё