Развітанне з летам «Рознымі галасамі»

Развітанне з летам «Рознымі галасамі»


У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” развіталіся з летам імпрэзай “Розныя галасы”.

Распавядае прадстаўніца кнігарні Кацярына Пікірэня.

– Адбылася цёплая сустрэча. Нарэшце мы праводзім лета, развітваемся з ім. І сустракаем восьмы сезон імпрэзаў і літаратурных падзей у кнігарні “ЛогвінаЎ”. Мы сустрэлі восень і развіталіся з летам «Рознымі галасамі». Цэлая суполка сяброў Георгія Барташа чытала разам тэксты, уласныя тэксты, сяброў. Слухала музыку, песні. І гэтыя фарматы плаўна змяняліся адно адным. І я лічу, атрымалася вельмі душэўна і варта.

Літаратары Беларусі, якія пішуць па-расейску і па-беларуску, збіраюцца на агульных імпрэзах нячаста. Але вечарына “Розныя галасы” – той выпадак, калі яны гарманічна аб’ядналіся.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Крыніца: Радыё Рацыя