Выстава з нагоды 100-годдзя Пімена Панчанкі і Янкі Брыля

Выстава з нагоды 100-годдзя Пімена Панчанкі і Янкі Брыля


Стагоддзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля адзначылі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску адкрыццём выставы, прысвечанай гэтай даце.

Гаворыць паэт Сяргей Законнікаў.

– Цяжка перакладаецца Пімен Панчанка. Не таму, што гэтая літаратура цяжкая для перакладу, а таму, што яна глыбінна беларуская. У гэтым ён, дарэчы, вельмі падобны да Брыля. Той у прозе паэт і глыбіннае выяўленне хараства і магутнасці нашай мовы, бо іншая мова не можа перадаць усіх адценняў нашай мовы. Тое, што можна было зрабіць у літаратуры, яны абодва: і Брыль, і Пімен Панчанка – зрабілі на поўную моц.

У адкрыцці выставы бралі ўдзел прадстаўнікі амбасадаў Польшчы і Ірана, а таксама футбольнага клуба “Дынама-Менск”, заўзятарам якога з’яўляўся Пімен Панчанка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара


Крыніца: Радыё Рацыя