У Берасці прэзентавалі „Узоры роднага краю”

У Берасці прэзентавалі „Узоры роднага краю”


Кнігу “Узоры роднага краю” прэзентавалі ў берасцейскай краме нацыянальных рэчаў “Князь Вітаўт”.

Пра гэта паведаміў саўладальнік крамы Сяржук Бахун. Кніга рыхтавалася высілкамі маларыцкага рамесніка Антона Талашкі:

– Мы працуем з Алесем Мазанікам. Мы паразмаўлялі, ён гэта падхапіў, бо ведае людзей у друкарні. Я займаюся сваёй часткай, ён – сваёй. Ні ў аднаго з нас галава не баліць. Кожны з нас ведае, што ён робіць. Пасля ўзнікла ідэя, каб кожны чалавек, які зацікаўлены ў гэтым, дапамог і атрымаў гэтую кнігу.

Збор сродкаў на выданне ажыццяўляўся праз краўндфандынгавую платформу “Талака”. У кнізе можна пабачыць фотаздымкі моладзі ў арнаментаванай, але сучаснай вопратцы, з кароткім апісаннем гісторыі і геаграфіі распаўсюду арнаменту. Раней, 5 жніўня, выданне прэзентавалі для жыхароў сталіцы ў гандлёвым цэнтры “Купалаўскі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце


Крыніца: Радыё Рацыя