Ствараецца база дадзеных “Спадчына Берасцейскай крэпасці”

Ствараецца база дадзеных “Спадчына Берасцейскай крэпасці”


Завяршаецца стварэнне базы дадзеных “Спадчына Берасцейскай крэпасці”.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца Фонду развіцця Берасцейскай крэпасці Аліна Дзеравянка:

– Няма аднаго месца, дзе вы можаце знайсці ўсю інфармацыю, якая тычыцца Берасцейскай крэпасці. І таму ўзнікла ідэя таго, што павінна быць нейкая база дадзеных у анлайн-рэжыме, дзе кожны зацікаўлены можа знайсці інфармацыю пра ўсе тыя аб’екты, якія ёсць у Берасцейскай крэпасці і акрамя таго – пра фарты.

Частку з ужо сабраных матэрыялаў можна паглядзець на адмысловым сайце па адрасе brestdatabase.by.

На ім размешчана інтэрактыўная мапа архітэктурных аб’ектаў, гістарычная даведка, схемы і фотаматэрыялы, датычныя спадчыны крэспасці.

Праект падтрымліваецца Фондам захавання культуры пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Радыё Рацыя