100-годзьдзе Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі

100-годзьдзе Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі


У 20-ыя гады БХД была адзінай групоўкай, якая надалей сваёй асноўнай мэтай лічыла незалежнасьць Беларусі.

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя ўзьнікала ў вельмі складаных умовах – заканчвалася Першая сусьветная вайна, трывала бальшавіцкая рэвалюцыя, на землях Заходняй Беларусі замацоўвалася новая польская ўлада. Нягледзячы на гэта, удалося стварыць партыю, якая магла канкураваць з папулярнымі на той час сярод беларусаў сацыялістычнымі ці камуністычнымі рухамі.

У другой палове 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя была адзінай палітычнай групоўкай, якая надалей сваёй асноўнай мэтай лічыла незалежнасьць Беларусі – гаворыць сёньняшні лідар БХД Павал Севярынец. Да стагодзьдзя руху выдаў ён дзьве кнігі, у якіх распавядаецца пра легендарныя постаці хадэцыі, а таксама пра яе нялёгкую гісторыю ў міжваенны час у Другой Рэчы Паспалітай.

слухайце гутарку Яраслава Іванюка з Паўлам Севярынцам у далучаным гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё