Мікалай Дзядок: "Хацелася б, каб СБ зачынілася, але абмяжуюся кампенсацыяй"


Суд Савецкага раёна г. Мінска 17 жніўня распачаў разгляд позвы Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ. Беларусь сёння”.

Справу ў грамадзянскім парадку разглядае суддзя Дзмітрый Жданок. Адказчыкамі ў судзе выступаюць аўтар артыкула “Анархія, маць…” Андрэй Мукавозчык і рэдактар юрыдычнага адзела газеты “СБ. Беларусь сёння” Аляксей Шпілеўскі.

У судзе Мікалай Дзядок свае заяўленыя патрабаванні падтрымаў у поўным аб’еме і лічыць іх падлягаючым задавальненню. Ён адзначыў, што з’яўляецца студэнтам трэцяга курса ЕГУ, але нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Рэспубліцы Беларусь, дзе пражываюць яго бацькі, сябры, знаёмыя, з якімі ён камунікуе.

"У артыкуле ў сцвярджальнай форме паведамляецца наступнае: "Мы не проста ў тусоўцы па інтарэсах, а ў радыкальным руху, якое супрацьпастаўляе сябе сістэме, - кажа тыпу «асуджаны за перакананні» М. Дзядок. І яго паплечнікі гэта пацвярджаюць. - Мы ўсё больш адыходзім ад пратэстнай субкультуры ў бок арганізаванага палітычнага руху». Нагадаю, што Дзядок атрымаў свой тэрмін за атаку «кактэйлямі Молатава» расейскай амбасады ў Мінску".

З дадзенага сцвярджэння становіцца зразумела, што гаворка вядзецца пра мяне. Сэнс паведамлення зводзіцца ды таго, што менавіта я быў асуджаны за крымінальнае злачынства ды пазбаўлення волі за нейкія дзеянні, якія носяць характар ​​нападзення - атака, з прымяннем бутэлькі з запальнай сумессю - кактэйль Молатава, у дачыненні да ўстановы замежнай дзяржавы. Пасля абзаца, дзе ўтрымліваецца дадзенае сцвярджэнне, размешчана фатаграфія, якая візуальна падмацоўвае вобраз чалавека, які здзейсніў вось такія дзеянні.

Далей па тэксце ставіцца пытанне: "Як спалучаюцца палітычны рух і сілавыя дзеянні, якія нясуць у сабе прыкметы тэрарызму?"


Па сутнасці гэта пытанне суадносіць палітычны рух, а ў артыкуле гаворка ідзе пра анархізм, з дзеяннямі, якія маюць прыкмета тэрарызму. Указаная рэмарка, па маім глыбокім перакананні, у вачах чытача лагічна прывязвае да тэрарызму маю асобу і не існуючую судзімасць за агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да расійскай амбасады. У выніку артыкул стварае мой вобраз як чалавека, які асуджаны за названыя ў ёй дзеянні, прыроўненыя да тэрарыстычных", - падкрэсліў у сваім выступе Мікалай Дзядок.

Ён адзначыў, што быў асуджаны па прыгаворы судом Заводскага раёна г. Мінска ад 27 мая 2011 года, у якім адсутнічаюць высновы аб здзяйсненні ім якіх-небудзь гвалтоўных дзеянняў, дзеянняў, спалучаных з ужываннем гаручых рэчываў у дачыненні да расійскай амбасады.

"Мне ніколі не выстаўлялася нават абвінавачванне па гэтым эпізодзе, адпаведна я не быў асуджаны за гэтыя дзеянні. Такім чынам, паказаныя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці і прымяншаюць мае гонар і годнасць у грамадскім меркаванні і меркаванні асобных грамадзян з пункту гледжання захавання крымінальнага закона, таму з'яўляюцца ганебнымі".
Мікалай Дзядок распавёў, што следствам распаўсюджвання такіх звестак сталі маральныя пакуты, якія заключаюцца ў пачуцці сораму і знявагі ад таго, што дадзеныя звесткі сталі вядомыя многім асобам, якія могуць паверыць гэтай інфармацыі.  

"Толькі асабіста мне па дадзенай публікацыі задалі пытанні парадку дзесяці чалавек. Улічваючы, што выданне "СБ. Беларусь сёння" мае шырокую чытацкую аўдыторыю, яе наклад больш за 400 000 і да публікацый мае доступ неабмежаванага колькасці людзей, цяжка ўявіць якая колькасць знаёмых, маіх блізкіх і тых, з кім я мог бы пазнаёміцца ​​ў будучыні, прачыталі гэты артыкул і атрымалі інфармацыю. Згадванне майго імя ў кантэксце тэрарыстычных дзеянняў яшчэ больш пагаршае факт дыскрэдытацыі грамадскай думкі, бо ў грамадстве склалася вельмі негатыўнае стаўленне да праявы тэрарызму, і я знаходжуся ў пастаянным напружанні ад таго, што мне і маім блізкім прыйдзецца апраўдвацца адносна тых дзеянняў, якіх я не здзяйсняў".

Заяўніка турбуе і тое, што распаўсюджаныя звесткі могуць перашкодзіць у пабудове сацыяльных сувязяў і прафесійнай дзейнасці. Спецыяльнасць, па якой Мікалай Дзядок навучаецца, дае магчымасць у будучыні працаваць журналістам, і цяпер ён працуе пазаштатным журналістам газеты «Новы час», і тое ўражанне, якое складвацца пра яго ў выніку распаўсюджвання непраўдзівых дадзеных можа падарваць давер да яго асобы.

"Таксама я перажываю аб тым, як распаўсюд такіх звестак адаб'ецца на дабрабыце маіх бацькоў, для якіх з'яўляецца досыць балючай неабходнасць абмеркавання з тымі людзьмі, якія іх пытаюцца ці могуць спытаць пра гэту публікацы, абмеркаванне маёй судзімасці, тым больш ім непрыемна чуць домыслы аб дзеяннях, якія я не здзяйсняў".

Як сказаў у судзе Мікалай Дзядок, стрэс ўзмацняецца ў звязку з пачуццём пратэсту супраць несправядлівасці гэтых абвінавачванняў. Ён не разумее, чаму аўтар артыкула не паспрабаваў пры падрыхтоўцы матэрыялу высветліць праўдзівую інфармацыю і атрымаць каментар асабіста ад яго, што на думку заяўніка адпавядала б правілам журналісткай этыкі.

"Што тычыцца патрабаванняў, якія я прад'яўляю газеце, то ў ідэале мне вядома хацелася б, каб «СБ. Беларусь сёння» зачынілася і перастала маніпуляваць грамадскай свядомасцю ў інтарэсах дзяржавы, а яе журналісты заняліся грамадска-карыснай працай. Але так як я разумею, што ў нашай дзяржаве такія патрабаванні - нерэальныя, то я абмяжоўваюся просьбай аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 000 беларускіх рублёў, а таксама абавязаць выданне абвергнуць напісанае на іх сайце. Заяўленая сума кампенсацыі абраная была зыходзячы з таго, што яна дазволіць мне атрымаць станоўчыя эмоцыі і распачаць канструктыўныя дзеянні, якія дапамогуць мне пазбавіцца ад дакучлівых думак і стрэсу, павысіць свае прафесійныя кампетэнцыі і дапамагчы маім бацькам аднавіць іх псіхалагічны стан, у сувязі з апублікаванай інфармацыяй".

Мікалай Дзядок лічыць, што указаная сума з'яўляецца разумнай і справядлівай, супамерная той адказнасці, якую нясуць СМІ.


"Акрамя таго, журналісты СБ, на прыкладзе Андрэя Мукавозчыка, на мой погляд, цалкам не адчуваюць адказнасці за свае словы, калі дапускаюць факталагічныя памылкі, не кажучы ўжо пра распаўсюд паклёпу. І дазваляюць сабе такое менавіта таму, што знаходзяцца пад крылом дзяржавы, кормяцца з дзяржаўнай кармушкі і выконваюць важную ідэалагічную функцыю культурнай гегемоніі ў грамадстве. Таму мая позва з патрабаваннем публічна абвергнуць названыя дадзеныя - гэта яшчэ і спроба вывесці іх з дадзенага камфортнага і самазадаволенага стану. Спагнанне дадзенай кампенсацыі ў маю карысць мела б прэвентыўны эфект для прадухілення парушэнняў правоў іншых людзей", - заявіў ён.

Суддзя запытаў у Мікалая Дзядка, за якія дзеянні ён быў асуджаны. Заяўнік удакладніў, што яго абвінавацілі і пазбавілі волі за арганізацыю несанкцыянавага шэсця каля генштаба, за відэаздымкі сімвалічнай атакі на казіно “Шангры Ла” і сімвалічнай атакі на дом прафсаюзаў.

    "Для таго, каб стварыць негатыўны вобраз чалавека і навесіць на яго адмоўны цэтлік, неабавязкова пісаць, што ён асуджаны па артыкуле “Тэрарызм”, дастаткова сказаць, што яго дзеянні насілі ў сабе прыкметы тэрарызма, што і было зроблена", - адзначыў Мікалай Дзядок.

Аляксей Шпілеўскі запытаўся ў заяўніка:


    "Скажыце, вы вось лічыце сябе ідэйным анархістам. Наколькі мне вядома, анархісты не прызнаюць існуючую ўладу дзяржавы. Чаму вы звярнуліся ў суд?"

Аднак, суддзя зняў пытанне як не датычнае сутнасці спрэчкі. Наступнае пытанне было зададзенае з апеляваннем да турэмных паняткаў: “Артыкул вас вельмі пакрыўдзіў, вы лічыце сябе пакрыўджаным, прыніжаным?"

    “Я выклаў сутнасць сваіх пачуццяў у сваёй позве” - адказаў Мікалай Дзядок.

“Чаму вы патрабуеце размясціць аправяржэнне ў газеце, калі артыкул выйшаў на сайце?” - спытаў Аляксей Шпілеўскі.

Заяўнік адказаў: “Таму што лічу, што гэта было б не лішнім, карысным для Савецкай Беларусі, акрамя таго выданне вельмі шмат часу і палосаў сваёй газеты прысвячае стварэнню негатыўнага вобразу анархістаў”.

Наступным пытанні задаваў аўтар артыкулу Андрэй Мукавозчык:

    “Чаму вас не пакрыўдзілі публікацыі на шматлікіх сайтах, якія ўтрымлівалі словы пра тое, што ў віну вам паставілі шэраг нападаў, у тым ліку напад на будынак расійскай амбасады?”

Суддзя зняў гэтае пытанне. Аднак, Андрэй Мукавозчык усё спрабаваў высветліць, чаму Мікалай Дзядок звярнуўся менавіта з позвай да іх, а не да  іншых выданняў. Дзмітрый Жданок зрабіў заўвагу адказчыку і прадстаўніку адказчыка, адзначыўшы, што гаворку трэба весці па сутнасці позвы.

У сваім выступе Андрэй Мукавозчык заявіў, што не згодны з заяўленымі патрабаваннямі. Ён спасылаўся на тое, што пачынаючы з 2011 года інфармацыя, што Мікалай Дзядок быў асуджаны за падпал расійскай амбасады, была апублікаваная на шматлікіх сайтах і з’яўляецца агульнараспаўсюджанай, у той час яна не закранала гонар і годнасць заяўніка і не прыносіла яму маральных перажыванняў. Акрамя таго, адказчык сцвярджаў, што яму не зразумелыя матывы Мікалая Дзядка, а што дачыцца ягонай публікацыі, то ў ёй увогуле не ішла гаворка пра Дзядка.

    “Заяўнік у дадзеным выпадку моцна перабольшвае і асабістую значнасць, і маю ўвагу да яго асобы. Размова там не ішла нават пра тэрарыстаў і анархістах. Калі ўважліва пачытаць артыкул, то зразумела, што ў першую чаргу там ідзе гаворка пра маладых людзей у масках, якія дазваляюць сабе ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах, загаддзя парушаючы закон, загаддзя ведаючы, што гэта супрацьпраўныя дзеянні. І якую пагрозу патэнцыйную гэта ў сабе ўтрымлівае – вось пра што быў артыкул”, - сцвярджаў Андрэй Мукавозчык

Пытанне, якое тычыцца спалучэння палітычных рухаў і тэрарызма, па словах Андрэя Мукавозчыка было адрасавана чытачам для разважання і не адносіцца да Мікалая Дзядка.


    “Калі заяўніка вельмі моцна турбуе, за што ён быў асуджаны, я гатовы поўнасцю напісаць пра гэта, як толькі ў мяне будзе прысуд – мы гэта апублікуем. Апублікуем поўным спісам тое, за што Дзядок быў асуджаны ў 2011 годзе, іншыя адміністрацыйныя парушэнні ў заяўніка маюцца, зусім розныя, ад спробы дачы хабару і да хапання міліцыянера загрудкі”, - прагучала як пагроза з вуснаў адказчыка.

Суддзя перарваў і папрасіў Андрэя Мукавозчыка казаць па сутнасці.

    “Як злосны хуліган і правапарушальнік можа лічыць, што якія-небудзь звесткі пра яго, карэктна прыведзеныя ў межах агульнага інфармацыйнага поля, створаннага на той момант, і яго прысуду, прыніжаюць яго гонар і годнасць – не зразумела. Тым больш неабгрунтаванымі я лічу словы пра тое, што яму прычынілі нейкія пакуты”, - сказаў аўтар артыкула.

У якасці крыніц інфармацыі Андрэй Мукавозчык пры стварэнні матэрыялу выкарыстоўваў і прыводзіў у судзе сайты БелТА, by.24.org, gazeta.ru, charter97.org і іншыя.

Мікалай Дзядок запытаўся ў адказчыка, калі на дзесяці сайтах размешчаныя непраўдзівыя звесткі, ці здымае гэта адказнасць за размяшчэнне такіх звестак на адзінаццатым? Андрэй Мукавозчык сказаў, што “не”.

    “Як вы суадносіце то, што з’явілася з вашага аўтарстваў інфармацыі, якая не адпавядае афіцыйнаму дакументу - прысуду, з прынцыпам добрасумленнасці і абавязку журналіста скрупулёзнай праверцы фактаў?”, - запыталася прадстаўніца заяўніка, высветліўшы ў судзе, што Андрэй Мукавозчык уваходзіць у Беларускі саюз журналістаў і знаёмы з Кодэксам журналісцкай этыкі.

Андрэй Мукавозчык палічыў, што Кодэкс тут не пры чым.


Прадстаўнік адказчыка Аляксей Шпілеўскі заявіў, што водгук будзе падрыхтаваны пасля таго, як іх бок азнаёміцца з прысудам Мікалая Дзядка за 2011 год. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што розныя рэсурсы публікавалі інфармацыю, якая нябыта не адпавядае рэчаіснасці, і аўтар пры падрыхтоўцы матэрыяла абапіраўся на такую інфармацыю. Ён працытаваў некалькі вытрымак з такіх артыкулаў. Аляксей Шпілеўскі апеляваў і да таго, што раней заяўнік не звяртаўся з позвамі ў суд да другіх выданняў, і таксама не мог зразумець, чаму менавіта "СБ. Беларусь сёння" прыцягваюць да адказнасці.

Наступнае паседжанне прызначана на 10 гадзін раніцы 1 верасня.

ПЦ "Вясна"

Крыніца: ПЦ "Вясна"