Скульптар пра помнік Мулявіну: «У мяне была задача зрабіць простага чалавека»


У скверы за сталічнай філармоніяй урачыста адкрылі помнік Уладзіміру Мулявіну.

Заснавальнік «Песняроў» сядзіць, трымаючы гітару, на бульвары, што носіць ягонае імя. Аўтар помніку – скульптар Аляксандр Каструкоў – ведаў Мулявіна асабіста.

«Чалавек на сцэне, калі выконвае твор, уваходзіць у ролю. А ў жыцці ён іншы чалавек – спакойны, разважлівы. У мяне была задача зрабіць менавіта простага чалавека», – распавядае скульптар.

Аляксандр Каструкоў працаваў над вобразам Мулявіна і раней. Ён жа – аўтар надмагільнага помніку Мулявіну ды барэльефу на доме, дзе жыў музыка.

На адкрыцці помніку прысутнічалі дачка песняра Марына Мулявіна, а таксама міністр культуры Барыс Святлоў ды адміністрацыя Свярдлоўскай вобласці Расеі – бо менавіта там вылучылі сродкі на помнік. Таму і надпіс на ім – на расейскай мове.

Марына Вашкевіч, Аляксандра Дорская

Крыніца: Белсат