У Менск з’язджаюцца ўдзельнікі VII з’езду беларусаў Свету

У Менск з’язджаюцца ўдзельнікі VII з’езду беларусаў Свету


Прадстаўнікі беларускай меншасці з розных краін з’язджаюцца у Менск. Заўтра, 15 ліпеня, тут пачнецца VII з’езд беларусаў Свету, які ладзіць Згуртаванне „Бацькаўшчына” раз у чатыры гады.

З’езд стаў нагодай для паляпшэння ўзаемадзеяння з беларусамі замежжа, кажа Васіль Сегень: –

Чакаем абмену думкамі, досьведам пра тое, як выглядае сёння беларуская культура па ўсім свеце. Наладжваюцца кантакты. Многія ўжо ведаюць адзін аднаго, бо не першы год сустракаюцца. Ёсць магчымасць заявіць пра свае праблемы, якія непакояць прынамсі нас у Польшчы, на Беласточчыне. Гэта важны форум, каб пра гэта гаварыць.

Тэма VII з’езду – “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара


Крыніца: Радыё Рацыя