Гісторыі адлічаных актывістаў: Наста Пілюгіна


У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Наста Пілюгіна – адна з тых студэнтаў, каго сёлета адлічылі з ВНУ за грамадскую актыўнасць. Яна яшчэ ў мінулым годзе  вучылася на гістарычным факультэце БДУ.  Блогерша супрацоўнічала з незалежнымі медыя, актыўнічала ў сацыяльных сетках. 12 сакавіка 2017 года была затрыманая адразу пасля заканчэння акцыі супраць Дэкрэту №3 у Оршы.

На Сhange.org размешчаная петыцыя “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць. Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку 2017 года хваляй пракаціліся па Беларусі. Петыцыя адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўніверсітэцкім рэктарам - Сяргею Абламейку (БДУ), Аляксандру Жуку (БДПУ), Анатолю Сікорскаму (БДМУ), Ганне Сэндэр (БрДУ імя Пушкіна) і Канстанціну Бандарэнку (МДУ імя Куляшова).

Далучайцеся да кампаніі – падпішыце петыцыю!

ПЦ "Вясна"

Крыніца: ПЦ "Вясна"