Алена Танкачова: Беларусь надалей кансервуе савецкую спадчыну

Алена Танкачова: Беларусь надалей кансервуе савецкую спадчыну


Беларускія даследчыкі стаміліся ад таго, што дыскусія пра аналіз савецкай мінуўшчыны яшчэ не пачалася па-сур’ёзнаму ў нашай краіне. Да такой высновы прыйшла старшыня праўлення асветніцкай установы “Цэнтр прававой трансфармацыі” Алена Танкачова.

Пра гэта юрыст заявіла пасля заканчэння 2-й Сустрэчы беларусаў свету ў Вільні:

– Тут разгарнулася вельмі важная дыскусія, што зрабіла Літва ў сувязі са спадчынай савецкага перыяда, што адбываецца ў Беларусі. Відавочна, што мы маем вельмі розныя стадыі працы з гэтым гістарычным матэрыялам. Важным вынікам гэтай дыскусіі было тое, што літоўскія даследчыкі ўжо стаміліся ад дыскусіі па гэтым пытанні, а беларускія даследчыкі стаміліся ад таго, што гэтая дыскусія дагэтуль не пачлася.

У Літве любая тэма пра савецкае мінулае выклікае вялікія спрэчкі, сярод даследчыкаў няма адзінай думкі. Няма і ў Беларусі, аднак, на дзяржаўным узроўні ніякай дэсаветызацыі ў нашай краіне ніхто праводзіць не збіраецца, што ў пэўным сэнсе, кансервуе грамадства.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя