Давід Шульман прадставіў у Менску сваю новую кнігу

Давід Шульман прадставіў у Менску сваю новую кнігу


Давід Шульман — адзіны на сённяшні дзень ізраільскі пісьменнік, які піша і выдае свае творы па-беларуску. Прэзентацыя ягонай чарговай кніжкі адбылася ў сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ».

Гаворыць аўтар:

— Кожны год я прыязджаю сюды зноў, адпачываю тут, сустракаюся з сябрамі, у тым ліку ў гэтай кнігарні. У мяне выдаюцца тут кніжкі. Цяпер прэзентацыя маёй кніжкі, якая называецца «Жанчына валіць з ног, жанчына ставіць на ногі».

Прэзентацыя ў Менску адбылася пасля барысаўскай, што прайшла на Радзіме аўтара. На чарзе прэзентацыя кніжкі ў Габрэйскім культурным цэнтры ў сталіцы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя