«Тэрыторыя мараў» у гарадзенскім «Тызенгаўзе»

«Тэрыторыя мараў» у гарадзенскім «Тызенгаўзе»


У выставачнай зале “Тызенгаўз” адбылўся фінісаж арт-праекта мастака Андрэя Філіповіча. Хоць мастак прадставіў гарадзенцам гэтую выставу яшчэ ў канцы траўня, аднак не ладзіў ніякага афіцыйнага адкрыцця, і таму на закрыццё экспазіцыі запрасіў калег і аматараў мастацтва.

Распавядае Андрэй Філіповіч:

— Гэта чацвёрты сёлета праект. Гэтая міні-выстава — гэта спроба падсумавання таго, што не паспеў развіць у папярэднім творчым працэсе. Я пастараўся даць магчымасць, у гэтай цікавай творчай прасторы галерэі, уцягнуць гледача ў так званы дыялог у прасторы мараў, сноў.

Для дырэктаркі галерэі “Тызенгаўз” Вольгі Бабінскай — гэтая экспазіцыя з’яўляецца вельмі знакавай:

— Цяпер, амаль праз 16 гадоў, з такім вялікім перарывам, адбылася другая выстава. За гэтыя гады ён ніколі не знікаў з поля зроку і я заўсёды назірала за ім, за ягонай творчасцю. Я бачыла, як ён развіваецца. Таму, з вялікім задавальненнем я прадстаўляю ягоную выставу ў гэтых сценах, бо тут можна ўбачыць, якім мастак Філіповіч стаў сёння, як ён змяніўся, што новае яго натхняе.

“Тэрыторыя мараў” — гэта амаль два дзясяткі карцін, на якіх жанчыны і птушкі, а таксама некалькі абразоў з выявамі роднай для мастака — Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя