Віктар Кабац: Я не знаю такога лесу, які б сам сябе знішчыў

Віктар Кабац: Я не знаю такога лесу, які б сам сябе знішчыў


Як ахоўваць Белавежскую пушчу? Асабліва ва ўмовах пастаяннага росту папуляцыі караеда. Паводле леснікоў — лекам мае быць высечка дрэў, паводле эколагаў — Пушча абароніцца сама.

На думку мастака Віктара Кабаца, перш за ўсё беларусаў турбуе справа пушчы, якая заўсёды была этнічным ядром беларускасці на Беласточчыне.

— Я не знаю такога лесу, які б сам сябе знішчыў: нішчаць піла,сякера, такая гаспадарка. Таму, мы павінны сцерагчы пушчы за яе заслугі для нас, для беларусаў: за яе дабрыню. Бо гэта той лес, пры якім мы жылі, мелі сваю мову, свае звычай, свае невялікія гаспадарку, яна дазволіла нам застацца тут.

Эколагі падкрэсліваюць, што вялікая экспансія караеда здараецца раз на 20-30 гадоў, і кожны раз пушча абаранялася сама без дадатковай высечкі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Радыё Рацыя