Гібель паэта: ці ёсць вінаватыя ў смерці Купалы?


75 гадоў таму ў Маскве загінуў Янка Купала – народны паэт, адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы.

28 чэрвеня 1942 года паэт упаў у лесвічны пралёт гатэлю «Масква». Таямніцы смерці Купалы не раскрылі дагэтуль: быў гэта няшчасны выпадак, самагубства ці забойства – адназначнага адказу няма. Уладзімір Някляеў, які дзясяткі гадоў спрабуе высветліць абставіны смерці паэта, лічыць, што Купала загінуў у выніку аперацыі спецслужбаў:

    «Я, калі вучыўся ў Маскве, некалькі разоў падымаўся туды і спрабаваў «няшчасна выпасці», перакуліцца цераз гэтыя парэнчы. Гэта трэба моцна падскочыць і вельмі захацець гэта зрабіць».

Янку Купалу пахавалі ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 гадоў ягоныя парэшткі перавезлі ў Беларусь. Гатэль «Масква», дзе адбылася трагедыя, у 2004-ым дэмантавалі. На магілу паэта ў Менску ў дзень ягонай смерці прыходзяць дзясяткі людзей, каб ушанаваць памяць народнага песняра.

Іншыя тэмы:

мастацкая выстава «Тры, два, адзін!» адкрылася ў галерэі «Ў»; на пешаходнай вуліцы Ленінская ў Магілёве зʼявіўся новы арт-абʼект – сабака-скарбонка.

Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, belsat.eu

Крыніца: Белсат