За час вайны савецкая кінематаграфія зьняла 38 кінапрадукцый

За час вайны савецкая кінематаграфія зьняла 38 кінапрадукцый


"Пасьля 1956 можна было заняцца тэмай, якая да 1956 году не існавала – лёсам звычайных савецкіх людзей."

Сёньня ў Расеі ды ў Беларусі з размахам адзначаюць перамогу над фашыстамі, а мы пагутарым пра савецкае ваеннае кіно.

Лукаш Ясіна з Польскага Інстытуту міжнародных справаў, кіназнаўца і гісторык нагадвае, што яшчэ ў 1921 годзе Уладзімер Ленін сказаў, што кіно зьяўляецца найважнейшым відам мастацтва. Таму ў Савецкім Саюзе вялікія грошы ўкладаліся ў кінэматограф і кінастудыі. Акрамя буйной кінастудыі ў Маскве - “Мосфільм” і “Ленінфільм” у Ленінградзе, паўставалі рэспубліканскія кінэматографы ў Менску, Кіеве, Тбілісі і г.д., якія выпускалі многа кінапрадукцый яшчэ да Другой Сусьветнай вайны і ўжо тады яны выкарыстоўваліся дзеля палітычных мэтаў. Калі вайна набліжалася, кінастудыі эвакуяваліся ў першую чаргу, - кажа Лукаш Ясіна.

Л.Ясіна: Гэта нават было больш прыярытэтна, чым навуковыя інстытуты, чым эвакуяцыя насельніцтва, што ў выпадку Савецкага Саюзу не зьдзіўляе. Кінастудыі вывозілі на ўсход, каб яны не аказаліся ў руках фашыстаў. І так, тры гады, за якія паўставала найбуйнейшае савецкае кіно, калі здумаўся фільм „Іван Грозны”, гэтыя захапляльныя здымкі пад адкрытым небам паўсталі ў Алма-Аце ў Казахстане. Там узносілі Крэмль, там паўставалі буйныя творы пра злачынствы фашыстаў і нямецкіх захватчыкаў на тэрыторыі Заходняга СС. Ужо тады стваралася карціна Вялікай айчыннай вайны, якую ведаем да сёньняшняга дня, маўляў, «нічым неабгрунтаваная агрэсія заходняга суседа», „наша дзела правае”, або «мы, народы Савецкага Саюза, змагаемся за справядлівасьць». Кінапрадукцый было многа. У кінастудыях Алма-Аты і іншых месцах за час вайны зьнялі 38 кінапрадукцый.

Пасьля 1945 году ўсе савецкія кінастудыі сталі здымаць кіно пра Другую сусьветную вайну. Гэта была асноўная частка савецкага кінэматографа, а паасобныя кінастудыі спэцыялізаваліся. Напрыклад, Беларуская кінастудыя «Беларусьфільм» набыла спэцыяльнасьць партызанскага кіно, якое здымалася ў беларускіх лясах. А ці здымалася кіно пра два першыя гады вайны (1939-1941гг.), калі Савецкі Саюз быў саюзьнікам гітлераўскай Нямеччыны.

Л.Ясіна: Так. І гэта былі фільмы, у якіх палякі не былі станоўчымі героямі. Паўставалі кінапрадукцыі аб вызваленьні тэрыторыі Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны спад прыгнёту польскіх памешчыкаў. Але, як ня цяжка здагадацца, ні адна кінастужка не закранала пытаньня нямецка-савецкага хаўрусьніцтва, ні супрацоўніцтва зь гітлераўцамі. Зрэшты, гэтая традыцыя падтрымліваецца апошнія 70 гадоў. Многія справы расейцы разьлічылі, нават пагромы габрэяў, але савецка-гітлераўскага супрацоўніцтва не закраналі.

У савецкай кінэматаграфіі ёсьць стужкі, у якіх закранаецца пытаньне калябарацыі.

Л.Ясіна: Гэта іншая справа. Гэта не супрацоўніцтва зь немцамі, а калябарацыя. І гэтая нітка паяўляецца. Між іншым у фільме „Ідзі і глядзі” ёсьць беларускія калябаранты. У савецкім кіно паяўляюцца таксама ўкраінскія калябаранты, УПА, нават расейскія, але гэта рэдкасьць. Народ не калябаруе, народ пакутуе або змагаецца. Няма такіх выпадкаў, ак у польскім кіно, прыклад фільма Пасікоўскага „Каласкі”, дзе выявілася, што цэлая вёска калябаравала. У Расеі расправа з гісторыяй настолькі далёка не пайшла. Адзінкавы расеец мог быць дрэнны, зрэшты, у часы Сталіна гэта таксама магло быць, але грамадзтва - ніколі.

Як Вялікую айчынную вайну паказвалі пасьля вайны? Згадаем славуты фільм „Ляцяць жураўлі” (1957г.). Гэта пачатак новага этапу.

Л.Ясіна: Аднак раней ёсьць 12 гадоў сталінскай кінэматаграфіі, калі паўстае манумэнтальнае кіно – першы фільм пра Сталінград. Гэтыя фільмы не зрабілі значнага ўнёску ў дыскусію пра Другую сусьветную вайну, акрамя таго, што падтрымлівалі ў сьвядомасьці манумэнтальны гістарычны момант. Пасьля 1956 году нельга было раптам казаць, што быў пакт Молатава-Рыбэнтропа, але можна было заняцца тэмай, якая да 1956 году не існавала – лёсам звычайных савецкіх людзей. Можна было паказваць іх пакуты, цяжкасьці жыцьця, аднак пры ўмове, што зло было на баку фашызму, а дабро – на нашым. Фільм „Ляцяць жураўлі” быў вельмі добра ацэнены ў сьвеце. Фільм Міхаіла Калатозава заваяваў узнагароду ў Канах. Навальніцай прайшоў праз экраны сусьветнага кіно і паказаў новае савецкае кіно. Але фільм аказаўся ня вельмі шчасьлівым для саміх актораў. Тацяна Самойлава, якая здымалася ў галоўнай жаночай ролі, потым многія гады была блякаваная міністаркай культуры Екацярынай Фурцэвай.

Лукаш Ясіна нагадвае, што паўставалі таксама кінапрадукцыі аб Другой сусьветнай вайне, у якіх прымалі ўдзел палякі, напрыклад, фільм „Вызваленьне” Юрыя Азерава, у якім здымаліся Барбара Брыльска, Данель Альбрыхскі, Ян Энглерт.


Кіназнаўца падкрэсьлівае таксама, што вельмі доўга савецкае кіно не было ў стане зрабіць кінакамэдыю пра ваенны час. Сатырычная кінапрадукцыя зьявілася толькі ў часы Міхаіла Гарбачова.

Гутарыў Пётр Пагажэльскі/PR24/яс

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё