Чым завініла Ларыса Геніюш?

Чым завініла Ларыса Геніюш?


Тым, што была ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Так экспэрты камэнтуюць нежаданьне уладаў рэабілітаваць паэтку.

У Беларусі была зьдзейсьнена чарговая чацьвёртая спроба рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Адпаведны зварот у пракуратуру накіравалі актывісты «Моладзі БНФ». Пракуратура доўгі час маўчала і сёньня стала вядома пра адмоўны адказ. Адмова грунтоўецца на рашэньні прэзыдыюму Вярхоўнага суду ад 24 лістапада 1999 году, згодна зь якім «Геніюш Л.А. прызнана не падлягаючай рэабілітацыі».

У чым прычына таго, што Генпракуратура так настойліва вяртаецца да гэтай пастановы і ня хоча правесьці аб'ектыўны разгляд справы Ларысы Геніюш? У тым жа, чаму доўгія гады беларускія ўлады адмаўлялі існаваньне Курапат, перакананы гісторык дасьледнік савецкіх рэпрэсій, чалец міжнароднага «Мэмарыялу» Ігар Кузьняцоў.

Слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё