У новым выпуску «Падарожжаў дылетанта» – вёска Белагруда і яе дзівосны касцёл


У сваім новым падарожжы Юрый Жыгамонт завітаў у вёску Белагруда, што знаходзіцца ў Лідскім раёне. У гэтым выпуску самы вядомы дылетант Беларусі раскажа цікавую гісторыю гэтага месца, першае паселішча на тэрыторыі якога было заснавана яшчэ ў каменным веку.Белагруда знакамітая адным з самых прыгожых касцёлаў Беларусі, вышыня якога дасягае 76 метраў. Тут знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Балеснай.

Вёска Белагруда знаходзіцца на беразе ракі Дзітва. Як кажуць, паселішча на гэтым месцы ўзнікла яшчэ ў каменным веку, але першыя гістарычныя звесткі вядомыя з 16 стагоддзя, калі вёска належала шляхецкаму роду Завішаў. У 1609 годзе тут быў пабудаваны драўляны касцёл, але ў тым выглядзе, якім яго можна ўбачыць сёння, ён існуе з 1908 года. Некалі пры ім дзейнічаў шпіталь, прытулак для людзей старэйшага ўзросту, карчма і школа для дзяцей.

Да сённяшніх дзён у галоўным алтыры касцёла захаваўся абраз Маці Божай Балеснай. Ён паходзіць з 17 стагоддзя і, мясцовае насельніцтва кажа, што ён валодае цудатворнай сілай. З ім таксама звязана цікавая легенда, пра тое, што абраз прыбіла да берага ракі Дзітва, якраз каля вёскі. З таго часу жыхары мястэчка лічуць яго святым. Гатаму абразу і вёсцы Белагруда паэтка Данута Бічэль прысвечала адзін са сваіх вершаў.

Больш цікавага пра вёску Белагруда вы даведаецеся у новым выпуску. Нагадаем, што са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

Будзьма!

Крыніца: Будзьма!