Гомельцы плануюць звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека

Гомельцы плануюць звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека


Рэпрэсаваныя падчас акцый недармаедаў гомельцы намераныя звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Юрыдычную падтрымку грамадзянам, якіх пераследавалі за ўдзел у мірных акцыях, будзе аказваць праваабаронца Леанід Судаленка:

— Ніхто з гэтых людзей не верыць у беларускае правасуддзе. Не верыць у тое, што дайшоўшы да старшыні абласнога суда ці генеральнага пракурора, ці да Вярхоўнага суда, яны змогуць рэабілітаваць сябе: адмяніць пастанову судоў аб арышце ці адміністрацыйным штрафе. Камітэт па правах чалавека — гэта адзіная магчымасць даказаць тое, што кожны з нас мае права прымаць удзел у мірных сходах: выказваць падчас мірных сходаў сваё меркаванне.

Адзначым, што сёлета за першыя тры месяцы году 27 гомельцаў і жыхароў вобласці былі пакараныя за ўдзел у мірных сходах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Крыніца: Радыё Рацыя