Фотавыстава Яўгена Кандратовіча ў гарадзенскай “Карыцы”

Фотавыстава Яўгена Кандратовіча ў гарадзенскай “Карыцы”


Сябра фотаклуба “Гродна”, фатограф Яўген Кандратовіч прадставіў сваю фотавыставу ў дзіўным для фатографа месцы – гарадзенскай кавярні “Карыца”.

Фотавыстава прысвечана легендарнай для гарадзенскай музычнай сцэны пляцоўцы – ДК імя Грэка. За некалькі гадоў у ДК імя Грэка паспела выступіць некалькі дзясяткаў музычных гуртоў, таму на здымках – як музыкі, так і слухачы, што прыходзілі на канцэрты.

Пра выставу распавядае Яўген Кандратовіч:

– Працы ствараліся прыкладна з 2009 года да апошняга канцэрта ў ДК імя Грэка. Папросту прыходзіў на канцэрты, вечарыны, якія мы самі ладзілі. Усё гэта здымалася. І ўжо на самых апошніх канцэртах я вырашыў, што трэба зрабіць гэтую выставу. Але вырашыў крыху перачакаць, каб з цягам часу людзям было цікавей глядзець.

ДК імя Грэка зруйнавалі ў 2011 годзе ў час працы над новай гарадзенскай транспартнай развязкай. Музычным аздабленнем адкрыцця выставы быў гарадзенскі гурт “Прощай, привычка».

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Радыё Рацыя