У Менску прэзентавалі кнігу Галдзянкова пра Першую сусветную

У Менску прэзентавалі кнігу Галдзянкова пра Першую сусветную


Боль і пакуты нацыі не стаюць меншымі з-за адлегласці ў часе. 100 гадоў мінула ад заканчэння Першай сусветнай вайны. Але яна прадоўжылася для беларусаў шэрагам лакальных войнаў. У Менску ў гандлёвым цэнтры “На Нямізе” выдавецтва “Галіяфы” правяло прэзентацыю кнігі “Забытая Першая сусветная вайна” Міхаіла Галдзянкова.

Гаворыць аўтар:

– Прэзентацыя кнігі “Першая сусветная вайна” – мая першая кніга на беларускай мове. Гэта сур’ёзнае даследаванне, якое тычыцца непасрэдна Беларусі, Украіны і Польшчы. Вельмі арыгінальныя аўтарскія версіі гэтых падзей. Што тут было? Для Беларусі гэта была чарговая этнічная катастрофа. Асабліва за кошт кепска арганізаванай міграцыі, калі шмат людзей гвалтам вывезлі з тэрыторыі Беларусі. І затым недзе каля мільёна не вернулася ў Беларусь.

Аўтар кнігі з’яўляецца прадстаўніком новай генерацыі даследчыкаў нацыянальнай гісторыі. Ён не толькі аналізуе факты, але і трактуе іх з беларуска-цэнтрычнай пазіцыі. Паказвае чытачу тое, што, менавіта, беларусы, а не варагуючыя імперыі, атрымалі ад пэўнага развіцця падзей.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара

Крыніца: Радыё Рацыя