У Воршы выступіў Юры Несцярэнка


19 сакавіка ў Воршы выступіў Юры Несцярэнка – спявак, кампазітар, літаратар, які прыехаў у Воршу па запрашэнні старшыні гарадской суполкі ТБМ Юрыя Нагорнага.

Юры Несцярэнка спяваў песні з альбома “Аэрапланы ў вырай”. Вырай – гэта і месца, куды накіроўваюцца птушкі і птушыная супольнасць, і час, калі лятуць птушкі. А для людзей месца, дзе яны шукаюць шчасце, – распавядаў Юры Несцярэнка пра альбом .

Песню “Кветка ў ночы” Юры Несцярэнка праспяваў з Вольгай Пытковай. Распавёў Юры Несцярэнка і пра пераклады песняў Андрэя Макарэвіча, у тым ліку і песні “Снег” на беларускую мову: Для Андрэя Макарэвіча гэта быў цікавы момант вярнуцца на Радзіму продкаў і зрабіць беларускамоўны праект. І ўрэшце спецыялісты па беларускай мове сказалі, што Макарэвіч праспяваў бездакорна. І Макарэвіч сказаў, што “Снег” на беларускай мове атрымаўся менш “колкі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя