Францішак Аляхновіч - «бацька беларускага тэатру»

Францішак Аляхновіч - «бацька беларускага тэатру»


Францішка Аляхновіча хутчэй за ўсё забіла НКДВ за кнігу «У кіпцюрах ГПУ».

Беларускі драматург, актор і рэжысэр Францішак Аляхновіч нарадзіўся ў Вільні 9 сакавіка 1883 году. Там яго й забілі напрыканцы вайны – 3 сакавіка 1944 году. Па сёньняшні дзень невядома, хто ўчыніў гэтае забойства. Хаця можна меркаваць, што гэта помста савецкіх спэцслужбаў за кнігу «У кіпцюрах ГПУ», у якой Аляхновіч першым у сьвеце распавёў пра сталінскія лягеры.

Могілкі, на якіх быў пахаваны Францішак Аляхновіч пасьля вайны, былі зьнішчаныя ў часы СССР. Толькі ў 1989 годзе мясцовыя беларусы вырашылі зрабіць сымбалічнае перапахаваньне «бацькі беларускага тэатру» на могілках «Роса». Некалькімі гадамі пазьней над магілай паставілі помнік, які сёньня трэба аднавіць – гаворыць Людвіка Кардзіс з грамадзкай арганізацыі «Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча». Зь ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце гукавы файл

фота аўтара

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё