![]() |
![]() |
У беларускім ліцэі ў Гайнаўцы - Дзень адкрытых дзьвярэй
Гэта спроба заахвоціць як мага больш вучняў выбраць менавіта гэтую школу.
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы зладзіў ʼʼДзень адчыненых дзьвярэйʼʼ. Гэта спроба заахвоціць як мага больш вучняў выбраць менавіта гэтую школу. Вучні гімназій з усяго Гайнаўскага павету маглі паглядзець клясы, даведацца пра адукацыйную прапанову ды дадатковыя заняткі, якія вядуцца ў ліцэі.
Многія з вучняў ужо перакананыя, што ў будучым годзе будуць навучацца як раз у беларускім ліцэі.
Міхась Стэпанюк