Праект “Пра каханне” ў менскай галерэі „Ў”

Праект “Пра каханне” ў менскай галерэі „Ў”


Скласці наведнікам свой уласны, беларускі, “Альфабэт кахання” падчас адкрыцця выставы ў менскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” дапамагалі два польскія мастакі і мастак з Турцыі.

Гаворыць каардынатар міжнароднага праекта Марына Дашчук:

– Выстава праект “Пра каханне” адбываецца ў галерэі “Ў” у Менску з 7 па 31 студзеня. Гэта праект польскіх мастакоў і мастака з Турцыі, які робіць яго ўжо 3 гады. Гэта праект, які праходзіць у розных краінах: у Польшчы, у Турцыі, у Славакіі, у Чэхіі, вырашылі зрабіць таксама ў Менску.

Разам з наведнікамі выставы польскія мастакі Павел Корбус, Юлія Якубоўская і турэцкі – Эрмах Гёкдэмір стваралі дыскурс праз дыялог пра каханне, правялі мастацкі аналіз сучаснай мовы, датычнай канцэпту кахання ва ўсіх яго праявах.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Радыё Рацыя