Праз украінскае кіно спрабавалі зразумець Украіну

Праз украінскае кіно спрабавалі зразумець Украіну


“Зразумець Украіну”. Так называецца культурніцкая акцыя, якая доўжыцца ў Беларусі цягам усяго 2016 года. Яе фіналам стаўся кінапаказ фільма “Зніклая грамата” вытворчасці студыі імя Аляксандра Даўжэнкі, які адбыўся ў “Кніжным доме ЛогвінаЎ”.

Распавядае куратар акцыі Ігар Бабкоў:

– Мы абвясцілі год украінскага кіно ў “Кнігарні Логвінаў”. Дзе літаратура – там і кіно. То можа лепш расказаць пра кіно. І мы звярнуліся да Максіма Жбанкова. Максім правёў фантастычны год, распавядаючы беларускай публіцы пра ўкраінскае кіно. Прычым ад Кіры Муратавай, да самых пачаткаў. І я не ведаю, што было цікавей: інтэрпрэтацыя Максіма, ці само ўкраінскае кіно.

Не кожнаму беларусу лёгка зразумець сённяшнюю Украіну. Гэтаму перашкаджае перанасычаная расейскімі медыямі наша інфармацыйная прастора. Адзіны шлях – наўпроставы культурны абмен паміж краінамі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя