Уладзімір Вялічкін: У 2016 годзе сітуацыя з правамі чалавека не палепшылася

Уладзімір Вялічкін: У 2016 годзе сітуацыя з правамі чалавека не палепшылася


Пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча рэгіёну і краіны ў цэлым на фоне пазітыўных культурніцкіх зменаў. Такім чынам можна ахарактарызаваць вынікі году на Берасцейшчыне.

Год запомніўся парламенцкай кампаніяй, пікетамі, штрафамі актывістам, дэкрэтам „Аб дармаедах” у дзеянні, звальненнямі працоўных і сотнямі культурніцкіх імпрэзаў.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін звяртае ўвагу, што сітуацыя з правамі чалавека ў рэгіёне таксама не палепшылася:

– На вялікі жаль, значных пазітыўных зменаў у сферы правой чалавека на Берасцейшчыне не адбылося. Але чарговы раз, я б нават сказаў у большай ступені, мы адчулі ўціск збору ўладаў, уціск правоў грамадзян на масавыя мерапрыемствы. Асабліва пад канец года, калі мы сутыкнуліся з тым, што ўдзельнікі Свіслацкага фэсту панеслі пакаранне ў выглядзе штрафаў… У Берасцейскай вобласці шмат заявак падавалася, якія не былі задаволеныя.

Прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і прафсаюзаў не маюць спадзяванняў на паляпшэнне сітуацыі ў сацыяльна-эканамічнай і прававой сферы ў Беларусі. Адзінай сферай, якая мае патэнцыял да развіцця ў 2017 годзе на Берасцейшчыне – гэта культурніцкая.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя