Пра якія дамы мараць дзеці? Менскія школьнікі паказалі свае праекты


Лятучы дом, гатэль для катоў і сабакаў, дом на вадзе ды іншыя архітэктурныя ідэі ўвасобілі менскія дзеці.

Удзельнікам выставы, што адкрылася ў Музеі Заіра Азгура, ад 5-ці да 11 гадоў. Усе яны – вучні Школы архітэктурнага мыслення.

МІКІТА:
«Гэта дом-самалёт, я яго пабудаваў, каб можна было лётаць у розныя месцы».
САША:
«Гэты дом стаіць на вадзе».
НІЧЫПАР:
«Гэта супер-дом. Ён можа лётаць і плаваць. Там жыве ўся мая сямʼя і мае гадаванцы».

Будаваць фантазійныя канструкцыі дзецям дапамагае прафесійны архітэктар. Раней Аляксандр Новікаў працаваў са студэнтамі яе выкладчык БНТУ, а таксама тэхнікумаў, але з дзецьмі адукацыйны працэс, кажа, ідзе непараўнальна лягчэй.

Выстава працуе да 29 снежня.

Марына Вашкевіч, «Белсат»

Крыніца: Белсат