Выданне кнігі ўспамінаў пра Гародню падтрымалі паўтары сотні гарадзенцаў

Выданне кнігі ўспамінаў пра Гародню падтрымалі паўтары сотні гарадзенцаў


На выданне кнігі гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча „Гісторыі з гродзенскіх вуліц” праз краўдфандынг удалося сабраць амаль дзве тысячы даляраў (каля 4-х тысяч рублёў).

Ахвярадаўцамі былі людзі рознага ўзросту, кажа аўтар кнігі Руслан Кулевіч:

– Кампанія краўдфандынгавая прайшла вельмі паспяхова. Гарадзенцы нас чарговы раз падтрымалі. Гэта вельмі прыемна. Прыемна тое, што яны яшчэ да таго, як кніга выйшла, ужо больш за сотню кніжак у нас замовілі. Замаўлялі як маладыя гарадзенцы, так і сталага ўзросту. Вельмі прыемна, што моладзь цікавіцца. Бо гэта вельмі важна для нас сёння.

Журналіст спадзяецца, што праца над успамінамі гарадзенцаў будзе працягвацца:

– Другая кніга „Гісторыі з гродзенскіх вуліц” – гэта не мяжа. Я ведаю, што яшчэ ёсць гарадзенцы, якія хочуць мне штосьці распавесці. І ў іх яшчэ шмат здымкаў. І я, напэўна, працягну займацца. Але я спытаў у гарадзенцаў, ці ім патрэбны яшчэ такі праект, ці трэба збіраць успаміны? Калі яны скажуць “так”, то я буду гэта рабіць. Але я ведаю, што людзі яшчэ хочуць са мной паразмаўляць, паказаць свае фотаархівы.

Частку накладу адразу выкупіла “Акадэмкніга”, а прэзентацыя ўнікальнай кнігі ўспамінаў гарадзенцаў адбудзецца 18 ці 19 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя