Прыгожыя калядныя паштоўкі з’явіліся ў Гародні

Прыгожыя калядныя паштоўкі з’явіліся ў Гародні


Паштоўкі каляднай тэматыкі, якія задаволяць кожны патрабавальны густ, з’явіліся ў гарадзенскай краме «Адметнасць», што на вуліцы Кірава, 3.

Паштоўкі адмыслова падрыхтаваў мастак Ян Мяльніцкі, вядомы дзіцячымі размалёўкамі, афармленнем дзіцячых казак.

Калядныя і навагоднія паштоўкі трапілі ў Гародню, дзякуючы шоўмэну, уласніку крамы imbryk.by Алесю Мазаніку:

– Сярод іх ёсць асобна калядныя, а ёсць таксама тыя, што ілюструюць сімвал Новага года, такога срэбранага пацучка, на якім таксама прысутнічаюць беларускія арнаменты «дабрабыт і багач». Натуральна, што некаторыя людзі мяркуюць, што не трэба да беларускай традыцыі далучаць кітайскі Новы год і г.д. Але асабіста я і таксама спадар мастак мяркуем, што дзеля папулярызацыі беларушчыны трэба выкарыстоўваць у тым ліку і некаторыя папсовыя моманты.

Набыць паштоўкі можна ў краме «Адметнасць» на вуліцы Кірава, 3. Апрача таго, там можна набыць іншыя беларускія святочныя елачныя і бяседныя прыналежнасці.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя