“Сусвет Язэпа Драздовіча” – у Нацыянальным мастацкім музеі

“Сусвет Язэпа Драздовіча” – у Нацыянальным мастацкім музеі


Творчая спадчына Язэпа Драздовіча яшчэ чакае на сваё поўнае асэнсаванне многімі пакаленнямі беларусаў. Нарэшце у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё новага раздзела, дзе прадстаўлены цэлы “Сусвет Язэпа Драздовіча”.

Аб значэнні спадчыны мастака распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Архіпава:

– На мой погляд, гэта безумоўна наш гонар. Мы павінны ганарыцца тым, што ў нас быў такі чалавек, які, жывучы на нашай роднай зямлі, яшчэ і марыў пра тое, што мы будзем жыць у гармоніі з іншымі планетамі, з усім сусветам. Гэта, безумоўна, пашырыць кругагляд любога чалавека. Тое, як ён гэта сабе ўяўляў менавіта ў 30-ыя гады.

Выстава твораў Язэпа Драздовіча заняла сваё пачэснае месца ў пастаяннай экспазіцыі музея і даступная для агляду ў працоўныя часы ўстановы ў межах агульнай экскурсіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя