Матэуш Маравецкі ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах

Матэуш Маравецкі ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах


„Гэта герой трох народаў! – сказаў у Мастаўлянах прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі. Прэм’ер-міністр ўскладае кветкі да помніка Кастуся Каліноўскага.

Таксама прэм’ер-міністр успомніў пра пахаванне герояў паўстання 1863-1864 гадоў, якое адбылося 22 лістапада ў Вільні, падкрэсліваючы, што з’ехаліся там польскія, беларускія і літоўскія патрыёты. Памяць пра Кастуся Каліноўскага жывая ў Гарадоцкай гміне, кажа войт Вяслаў Кулеша:

– Цешымся, што прэм’ер наведаў нашую зямлю, ды яшчэ з нагоды ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага. 22 лістапада ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень помнік наведалі ўлады гміны. У праграме наведвання прэм’ерам Падляшша таксама знайшоўся час, каб ушанаваць памяць героя паўстання 1863-1964 гадоў.

Войт Гарадоцкай гміны падарыў прэм’еру Польшчы кніжкі пра праваслаўе на Падляшшы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя