Баляслаў Берут Сталіну: «Даў зямлю – дай і людзей»

Баляслаў Берут Сталіну: «Даў зямлю – дай і людзей»


Камуністычны кіраўнік паваеннай Польшчы Баляслаў Берут Іосіфу Сталіну: «Даў зямлю – дай і людзей».

Пра тое, як сотні тысяч заходніх беларусаў запісаліся палякамі, распавядае гісторык Алег Трусаў:

– Польскія камуністы вельмі дапамаглі з перасяленнем католікаў у Польшчу. Палякам аддалі нямецкія землі. Немцаў у сорак восем гадзін дзесьці мільёнаў восем – выселілі. Усё пуста – гарады, вёскі. Берут прыязджае да Сталіна і кажа: даў зямлю – дай і людзей. Кажа: не праблема, будуць людзі. Прымаюць рашэнне: усе тыя, якія да 39-га года былі грамадзянамі Польшчы, калі хочуць, едуць у Польшчу камуністычную. Ды, хто толькі ні паехаў, каб у калгас не трапіць.

Заняткі Гістарычнай школы з Алегам Трусавым рэгулярна праходзяць на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы. Падчас іх тэма агучанай размовы звычайна выходзіць за меркаваныя рамкі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя