Станіслаў Манюшка: 18 гадоў кахання і творчасці ў Вільні

Станіслаў Манюшка: 18 гадоў кахання і творчасці ў Вільні


Станіслаў Манюшка па праву адносіцца да агульнай музычнай спадчыны Беларусі, Польшчы і Літвы. Літоўскі музей тэатра, музыкі і кіно прывёз у Менск каштоўныя экспанаты ў межах выставы „Станіслаў Манюшка. 18 гадоў кахання і творчасці ў Вільні».

Пра значэнне Вільні ў жыцці кампазітара і канцэпцыю выставы распавяла загадчыца Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Зінаіда Кучар:

– Гэта 18 год жыцця, 18 год кахання і 18 год творчасці. І дзесяць дзетак, якія там нарадзіліся. Таму нам, канешне, вельмі цікава, што гэтая выстаўка экспануецца ў нашым музеі. Так што ўсіх запрашаю да нас у Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстава пра віленскі перыяд жыцця і працы Станіслава Манюшкі працягнецца ў Доме масонаў да 10 студзеня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя